YouTube Music
YouTube Music | |
---|---|
Тып | відэастрымінгавы сэрвіс[d] і музычны стрымінгавы сэрвіс[d] |
Распрацоўшчык | YouTube[d] |
Аперацыйная сістэма | ChromeOS[d] і кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Першы выпуск | 12 лістапада 2015 |
Сайт | music.youtube.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
YouTube Music – сэрвіс патокавага прайгравання музыкі, распрацаваны амерыканскай відэаплатформай YouTube, даччынай кампаніяй Google. Ён уяўляе сабой спецыялізаваны інтэрфейс сэрвісу, арыентаваны на патокавую перадачу музыкі, які дазваляе карыстальнікам праглядаць песні і музычныя відэакліпы на YouTube на аснове жанраў, плэйлістоў і рэкамендацый. У красавіку 2023 года з'явілася падтрымка падкастаў[1].
Сэрвіс таксама прапануе прэміум-узровень, які дазваляе прайграваць музыку без рэкламы, а таксама загружаць песні для аўтаномнага прайгравання. Гэтыя перавагі таксама даступныя падпісчыкам YouTube Premium. З 1 снежня 2020 гады сэрвіс замяніў Google Play Music у якасці асноўнага брэнда Google для патокавага прайгравання музыкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праграма YouTube Music была прадстаўлена ў кастрычніку 2015 г. і выпушчана ў наступным месяцы. Яе выхад адбыўся адначасова са з'яўленнем YouTube Premium (першапачатковая назва YouTube Red) – буйнейшага сэрвісу падпіскі, які ахапляе ўсю платформу YouTube, уключаючы сэрвіс Music. Нягледзячы на тое, што праграма дублюе існуючы сэрвіс падпіскі Google Play Music, яна была распрацавана для карыстальнікаў, якія ў асноўным спажываюць музыку праз YouTube[2][3].
Геаграфічная даступнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сэрвіс даступны ў 104 краінах. У ніх уваходзіць Беларусь і ўсе геаграфічныя суседзі[4][5][6][7].
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Даступнасць музыкі ўключае шматлікія рэлізы мэйнстрымных выканаўцаў і распаўсюджваецца на любыя відэаролікі, класіфікаваныя на сэрвісе YouTube як музычныя.
Першапачаткова YouTube Music працаваў паралельна з Google Play Music, але ў снежні 2020 гады апошні быў зачынены[8]. У 2018 годзе менеджэр па прадуктах Эліяс Роман заявіў, што перад пераводам карыстальнікаў на YouTube Music яны планавалі дасягнуць функцыянальнага парытэту з Google Play Music, але па стане на 2021 год гэтага дабіцца не ўдалося[9][10][11].
У верасні 2019 г. YouTube Music замяніў Google Play Music у базавым пакеце Google Mobile Services, які распаўсюджваецца на новых прыладах Android[12][13]. У маі 2020 года было выпушчана абнаўленне, якое дазваляе імпартаваць з Google Play Music набытую музыку, плэйлісты, воблачныя бібліятэкі і рэкамендацыі[14]. У сэрвісе па-ранейшаму прысутнічаюць недахопы ў параўнанні з Google Play Music, у тым ліку адсутнасць функцыі музычнай інтэрнэт-крамы (немагчымасць пакупкі кампазіцый) і неабходнасць падпіскі на YouTube Music Premium для перадачы воблачных бібліятэк на смарт-дынамікі Google Nest. Кампанія Google заявіла, што плануе прыбраць гэты і іншыя «прабелы» у функцыях сэрвісаў да закрыцця Play Music. Аднак да моманту адключэння большасць недахопаў не былі вырашыны[10][11].
У маі 2020 года была дададзена функцыя «папярэдняга захавання» для маючых адбыцца рэлізаў[15].
У лютым 2023 гады YouTube Music запусціў Radio Builder – бясплатны вэб-сэрвіс, даступны з любога месца свету як для платных падпісчыкаў, так і для бясплатных карыстальнікаў прылад на базе iOS або Android. З яго дапамогай карыстальнікі могуць стварыць уласную радыёстанцыю, абраўшы да 30 выканаўцаў з магчымасцю слухаць толькі іх песні ці песні супараўнальных музыкаў[16][17][18].
У красавіку 2023 г. у сэрвіс былі дададзены падкасты. Першапачаткова яны былі даступныя толькі для карыстальнікаў ЗША, але ў кампаніі ёсць планы на іх распаўсюджванне па ўсім свеце ў 2023 годзе[19].
Падпіскі
[правіць | правіць зыходнік]На бясплатным узроўні прайграваюцца песні ў іх кліпавай версіі, дзе гэта магчыма. У прэміум-рэжыме ідуць афіцыйныя трэкі альбома, калі карыстальнік не шукае відэаверсію. Падпісчыкі YouTube Music Premium і YouTube Premium могуць пераключыцца ў рэжым "audio-only" (толькі аўдыя), які можа працаваць у фонавым рэжыме, пакуль праграма не выкарыстоўваецца. Бясплатны ўзровень не дазваляе карыстацца "audio-only" з фонавым прайграваннем, бо пры гэтым адлюстроўваецца відэарэклама[3].
Падпіска | Рэклама | Прапусканне і скрабаванне | Аўтаномны рэжым | Фонавае прайграванне | Якасць гуку |
---|---|---|---|---|---|
Бясплатная | Ёсць | безлімітна | недаступна | недаступна | 128 кбіт/с OPUS |
YouTube Music Premium | Няма | безлімітна | даступна | даступна | 256 кбіт/с OPUS |
YouTube Premium | Няма | безлімітна | даступна | даступна | 256 кбіт/с OPUS |
Планы YouTube Music Premium і YouTube Premium даступны ў індывідуальных і сямейных варыянтах. Сямейны тарыфны план дазваляе атрымаць доступ да функцый да шасці членаў сям'і з аднаго дома. Студэнты могуць атрымаць скідку на індывідуальны тарыфны план.
Зноскі
- ↑ Malik. YouTube Music officially rolls out podcasts for listeners in the US (англ.) . TechCrunch (27 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы April 27, 2023. Праверана 27 красавіка 2023.
- ↑ "Exclusive: An inside look at the new ad-free YouTube Red". The Verge [амерыканская англійская].
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ а б YouTube Music isn't perfect, but it's still heaven for music nerds . Engadget. Архівавана з першакрыніцы November 12, 2020. Праверана November 7, 2016.
- ↑ System requirements & availability . Google Support. Google Inc.. Архівавана з першакрыніцы December 19, 2020. Праверана July 17, 2019.
- ↑ Ivan. YouTube Premium and Music Premium expand to seven new countries . GSMArena (14 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы April 24, 2019. Праверана November 17, 2018.
- ↑ YouTube Premium and Music expand to 8 new countries in the Middle East (англ.). Android Central (11 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы December 1, 2020. Праверана September 13, 2019.
- ↑ Michail. YouTube Premium and Music now available in 14 more countries . GSMArena (10 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы October 3, 2020. Праверана June 3, 2021.
- ↑ Info about the Google Play Music phase-out(недаступная спасылка). Google. Архівавана з першакрыніцы December 19, 2020. Праверана November 7, 2020.
- ↑ Welch, Chris. YouTube Music will eventually get Google Play Music’s best features, including user uploads (англ.). The Verge (23 мая 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ а б Amadeo. Google Music shutdown starts this month, music deleted in December(нявызн.). Ars Technica (4 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы January 25, 2021. Праверана September 11, 2020.
- ↑ а б Amadeo. With YouTube Music, Google is holding my speakers for ransom(нявызн.). Ars Technica (24 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы February 7, 2021. Праверана September 11, 2020.
- ↑ Welch. YouTube Music will now come preinstalled on Android devices (англ.). The Verge (27 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы September 24, 2020. Праверана October 8, 2019.
- ↑ YouTube Music will be preinstalled on Android 10 and new Android 9 devices (англ.)(недаступная спасылка). TechCrunch (27 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы October 8, 2019. Праверана October 8, 2019.
- ↑ Welch. YouTube Music can finally import your library and uploads from Google Play Music (англ.). The Verge (12 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы October 18, 2020. Праверана May 15, 2020.
- ↑ Al-Heeti. YouTube Music now lets you pre-save albums (англ.). CNET. Архівавана з першакрыніцы August 11, 2020. Праверана June 12, 2020.
- ↑ YouTube Music will let you make your own custom radio stations / You . The Verge (21 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы February 23, 2023. Праверана February 23, 2023.
- ↑ With 'Radio Builder', create your own custom station on YouTube Music: All you need to know . Hindustan Times (23 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы February 23, 2023. Праверана February 23, 2023.
- ↑ YouTube Music launches 'Radio Builder' feature, allowing users to create custom stations based on favorite artists . Business Insider (22 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы February 23, 2023. Праверана February 23, 2023.
- ↑ Malik. YouTube Music officially rolls out podcasts for listeners in the US (англ.) . TechCrunch (27 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы April 27, 2023. Праверана 27 красавіка 2023.