[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Парнаграфія ў Японіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Порначасопісы на паліцах крамы ў Японіі
Ксіляграфія каля 1815 году, Кацусіка Хакусай
Звычайны малюнак букакэ. Думаюць, што ўзьнікненьне букакэ адбылося ў выніку страху порнавытворцаў перад караю за парушэньне законаў аб прыстойнасьці ў Японіі: режысэры, страціўшы магчымасьць паказваць плоцевыя органы людзей. Яны былі вымушаныя знасьці новыя спосабы законнага й прывабнага для гледачоў паказу плоцкага каханьня
Порназорка Ай Хімэна. Выкарыстаньне вобраза нявінных дзевак-школьніц — адметная рыса японскае парнаграфіі

Вытворчасьць порнаграфічных вырабаў займае важнае месца ў японскай мас-культуры. У Японіі існуе пакараньне за вытворчасьць порнавырабаў (Збор законаў аб карах, арт. 175), якое было зацьверджанае ў 1907 годзе. Аднак на справе забарона не выконваецца, бо сродкі вытворчасьці порнавырабаў знаходзяцца ў рукох мільёнаў людзей. З 1980-ых гадоў на справе караецца паказ валос паміж ног, але часта такі паказ застаецца без пакараньня. Нагляд за непрыстойнасьцю ў вырабах чыніць не дзяржава, а грамадзкі Зьвяз прыстойнасьці Японіі, які пры выдачы дазволу на паказ порнавырабаў, карыстаецца сваімі ўставамі й правіламі. Усё гэта прывяло да таго, што ў Японіі вырабляецца 35 000 карцінаў у год. У Азіі гэта дзіўнае становішча, бо Японія далёка абагнала сваіх азіяцкіх суседзяў.

Да 1980-ых гадоў у Японіі порна распаўсюджвалася ў выглядзе:

  • фотакартак;
  • порначасопісаў.

Асноўная частка іх была прывезеная з Эўропы й ЗША.

У 1980-я гады выход на рынок у Японіі тэлевізараў і відэамагнітафонаў даў магчымасьць многім простым людзям у краіне глядзець самаробнае кіно й перапісваць яго. Перапісанае дзіва магло лёгка перадавацца для прагляду іншым людзям. Порна пачало шырока паказвацца ў хатах простых японцаў. У 1990-ыя гады Сеціва дало магчымасьць перадача любога дзіва з усяго сьвету, што яшчэ больш паскорыла разьвіцьцю порнавытворчасьці. Порнаакторамі станавіліся дзеўкі й дзецюкі, якія хацелі лёгкага заробку, або не знайшлі сабе месца ў «прыстоным кіно». Часта японіскія акторы сумяшчалі здымкі ў порнавырабах са здымкамі ў звычайных кіно.

У 2011 годзе японскі часопіс «Тыднёвая пошта» прывёў зьвесткі, дзе было напісана, што каля 150 000 жанчын мелі вопыт здымкаў у порна. Гэта азначае , што кожная 200 японка (колькасьць жанчын узятая ва ўзросьце ад 19 да 55 гадоў) хоць раз здымалася ў порна. «Тыднёвая пошта» выказала мысьль, што адна з 400 школьніцаў мела вопыт здымкаў ў порна й зьяўляецца звычайным прыпушчэньнем[1][2].

Японскі дасьледчык Ацухіка Накамура, які напісаў кнігі пад агульнаю назваю «Жанчыны безь імя», на падставе соцень гутарак зь японскімі порнаакторкамі прыйшоў да высноў, што каля 6 000 жанчын штогод прыходзіць у порнавытворчасьць. Большасьць іх шукае заробку, каб пазьбегнуць беднасьці. Накамура сказаў[3][4]., што для тых жанчын здымкі ў порна гэта:

«…Зараз тое ўсё роўна, што прыйсьці парабкам у харчовую краму.»

Бываюць выпадкі, калі жанчыны прыходзяць у порнавытворчасьць пасьля правалу й няўдачаў у шоў-бізнэсе. Сьпявачка Рына Наканісі (вядомая пад імем Рыка Ямагуты) й Эры Такамацу (вядомая пад імем Рыса Татыбана) прыйшлі ў порнавытворчасьць пасьля звальненьня з музычнага гурту AKB48[5]. Ямагуты яшчэ прывабіла ў порнадзейнасьць сваю малодшую сястру — Рыку Ямагуты (вядомая пад імем Нарыку).

Пасьля завяршэньня работы ў порнавытворчасьці многія акторкі змаглі стварыць сям’ю й знайсьці заробак па-за сэкс-індустрыі. Прыблізна каля 2/3 працягваюць дзейцнасьць зьвязаную з папярэдняй работай: масажысткі, прастытутакі й г. д[6][7].

Уплыў порна на грамадзтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навукоўцы Мільтан Дайманд і Аяка Ўтыяма спрабавалі даказаць сувязь паміж распаўсюджаньнем прагляду порна ў грамадзтве й колькасьці выпадкаў плоцкіх злачынстваў. Яны цьвердзілі, што паказ порна прывёў да зьніжэньня злачынстваў у Японіі[8].