[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Растоў Растоў-на-Доне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Растоў
Поўная назва па-татарску: Ростселмаш
па-татарску: Ростов
Заснаваны 1930
Горад Растоў-на-Доне, Расея
Стадыён Растоў-Арэна
Умяшчальнасьць: 45 000
Кіраўнік Растоўская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-rostov.ru (рас.)

«Расто́ў» (па-расейску: Ростов) — расейскі футбольны клюб з гораду Растоў-на-Доне, заснаваны ў 1930 годзе.

Уладальнік Кубка Расеі (2014). Клюб зьяўляецца ААТ, кантрольны пакет акцыяў якога належыць адміністрацыі Растоўскай вобласьці. Заснаваны 10 траўня 1930 году як каманда будаўнікоў заводу «Растсельмаш», пасьля заканчэньня будаўніцтва застаўся пры заводзе[1]. У 1950 годзе клюб упершыню прыняў удзел у розыгрышы чэмпіянату СССР па футболе, найвышэйшага выніку дасягнуў у 1991 годзе, заняўшы 4-е месца ў турніры клубаў першай лігі, што дазволіла клюбу ўжо наступны сэзон пачаць у элітным дывізіёне толькі што ўтворанага чэмпіянату Расеі. Найвышэйшым дасягненьнем у чэмпіянаце Расеі для клюбу зьяўляецца 2 месца, на якім клюб разьмясьціўся паводле вынікаў чэмпіянату краіны 2015—2016 гадоў. Зьяўляецца ўдзельнікам 24-х турніраў розыгрышу Кубка СССР па футболе, найвышэйшай мяжой у гэтых турнірах зьяўляецца раўнд 1/16 фіналу, дасягнуты ў 1954, 1964 і 1987 гадох, а таксама ўсіх розыгрышаў Кубка Расеі. Клюб двойчы прымаў удзел у Кубку Інтэртота, стаў паўфіналістам турніру 1999 году. Клюб ёсьць пераможцам першага дывізіёну ПФЛ 2008 году.

  • 1930—1936: «Сельмашстрой»
  • 1936—1941: «Сельмаш»
  • 1941—1953: «Трактар»
  • 1953—1957: «Тарпэда»
  • 1957—2003: «Растсельмаш»
  • з 2003: «Растоў»

Да 2018 году хатнім стадыёнам клюбу была арэна Алімп-2, які раней быў вядомы як стадыён Растсельмаш. Пасьля будаўніцтва Растоў-Арэна стала хатнім стадыёнам клюбам.

Актуальны на 21 ліпеня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Таджыкістану Бр Рустам Яцімаў 1998
3 Сьцяг Нігера Аб Умар Сако 1996
4 Сьцяг Расеі Аб Віктар Мялёхін 2003
7 Сьцяг Бразыліі Нап Раналду 2000
8 Сьцяг Расеі ПА Аляксей Міронаў 2000
9 Сьцяг Ірану Нап Магамад Магэбі 1998
10 Сьцяг Расеі ПА Кірыл Шчацінін 2002
13 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Хідает Ханкіч 1994
15 Сьцяг Расеі ПА Даніл Глебаў (капітан) 1999
18 Сьцяг Расеі ПА Канстанцін Кучаеў 1998
19 Сьцяг Армэніі ПА Харэн Байрамян 1992
23 Сьцяг Расеі Нап Раман Тугараў 1998
27 Сьцяг Расеі Нап Мікалай Камлічэнка 1995
28 Сьцяг Расеі Аб Яўген Чарноў 1992
29 Сьцяг Расеі Аб Аляксандар Мухін 2002
34 Сьцяг Эгіпту Аб Эяд эль-Аскаляні 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
40 Сьцяг Расеі Аб Ільля Ваханія 2001
47 Сьцяг Расеі ПА Данііл Уткін 1999
51 Сьцяг Расеі ПА Аляксей Калтакаў 2005
55 Сьцяг Расеі Аб Максім Асіпенка 1994
62 Сьцяг Расеі Нап Іван Камароў 2003
64 Сьцяг Расеі Аб Давід Семянчук 2004
69 Сьцяг Расеі Нап Ягор Галянкоў 1999
71 Сьцяг Расеі Бр Данііл Адоеўскі (ар. Зэніт) 2003
73 Сьцяг Расеі Нап Імран Азнавураў 2004
78 Сьцяг Расеі Бр Міхаіл Цулая 2005
87 Сьцяг Расеі Аб Андрэй Ланговіч 2003
89 Сьцяг Уругваю ПА Радрыга Саравія 2000
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Армін Гігавіч 2002
Сьцяг Расеі Аб Мікалай Паяркаў 1999
Сьцяг Швэцыі Нап Понтус Альмквіст 1999
Сьцяг Расеі Нап Сьцяпан Мельнікаў 2002
  1. ^ От «Сельмашстроя» до «Ростова». К 80-ти летию ФК Ростов. 2-е издание. Ростов-на-Дону 2010. Б. В. Шинкаренко, Н. И. Акопов, М. И. Пономарев, Т. В. Иванов

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]