[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Ахмат Грозны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ахмат Грозны
Поўная назва Автономная некоммерческая организация «Республиканский футбольный клуб „Ахмат“»
Заснаваны 1946
Горад Грозны, Расея
Стадыён Ахмат-Арэна
Умяшчальнасьць: 30 597
Прэзыдэнт Магамэд Даудаў[d]
Кіраўнік Чачэнія
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-akhmat.ru (рас.)

«Ахмат» (па-расейску: Ахмат) — расейскі футбольны клюб з гораду Грознага (Чачэнія). Заснаваны ў 1958 годзе. Уладальнік Кубка Расеі 2004 году. Першапачаткова клюб выступаў пад назовам «Дынама», а потым «Нафтавік», у 2017 годзе назва «Церак» была зьмененая на «Ахмат».

Футбольны клюб «Дынама» быў заснаваны ў 1946 годзе. У 1948 годзе каманда зьмяніла назву на «Нафтавік», а ў 1958 — на «Церак». У канцы 1989 году «Церак» быў набыты бізнэсоўцам Булатам Чагаевым. У гады фактычнай незалежнасьці Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя футбольны клюб ня ўдзельнічаў у чэмпіянатах Расеі, а выступаў у найвышэйшай лізе ЧРІ[1]. Чуткі аб тым, што ў складзе «Цераку» гуляў Шаміль Басаеў, ня маюць пад сабой ніякай асновы. Ён мог згуляць таварыскі матч на нейкім сьвяце, напрыклад у дзень незалежнасьці Ічкерыі, 6 верасьня[2].

У 2001 годзе клюб быў адроджаны. З-за таго, што стадыён у Грозным не адказваў неабходным патрабаваньням да гульняў чэмпіянату Расеі, клюб праводзіў хатнія матчы ў Чаркеску, Лермантаве й Пяцігорску, матчы з эўрапейскімі клюбамі праводзіліся ў Маскве. У сакавіку 2008 году ў Грозным быў адкрыты рэканструяваны стадыён імя Султана Білімханава (былы стадыён «Дынама»), які стаў хатнім стадыёнам «Цераку».

У 2004 годзе «Церак» стаў уладальнікам Кубка Расеі, абыграўшы ў фінале самарскія «Крылы Саветаў» зь лікам 1:0. Касьцяк той каманды складалі ўзроставыя футбалісты. У 2004 годзе «Церак» удзельнічаў у розыгрышы Кубка УЭФА. У другім кваліфікацыйным раундзе «Церак» сустракаўся з польскай камандай «Лех», якую абыграў у абодвух матчах (1:0; 1:0); у першым раундзе Кубка УЭФА саступіў швайцарскай камандзе «Базэль» (1:1; 0:2). У сэзоне 2005 году клюб заняў 16 месца й вылецеў у першы дывізіён. У сэзоне 2007 году «Церак» заняў 2 месца й атрымаў права выступаць у Прэм’ер-лізе.

У 2006 годзе футбольнаму клюбу прысвоена імя першага прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Героя Расеі Ахмата Кадырава.

Першы пасьляваенны матч

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля доўгага перапынку, зьвязанага з палітычнай сытуацыяй у рэспубліцы, «Цераку» ў 2008 годзе было афіцыйна дазволена праводзіць матчы ў Грозным. На стадыёне імя Султана Білімханова 14 сакавіка адбыўся матч першага туру расейскай Прэм’ер-лігі паміж «Церакам» і «Крыламі Саветаў». Падрыхтоўцы матчу папярэднічалі асаблівыя меры па забесьпячэньні бясьпекі, у прыватнасьці, было прынята рашэньне глушыць мабільную сувязь.

Актуальны на 21 ліпеня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Міхаіл Апарын 1993
2 Сьцяг Расеі Аб Аляксандар Жыраў 1991
3 Сьцяг Расеі Аб Уладзіслаў Воўкаў 2000
4 Сьцяг Расеі Аб Турпал-Алі Ібішаў 2002
5 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Мілаш Шатара 1995
7 Сьцяг Косава Нап Бэрнард Бэрыша 1991
8 Сьцяг Сэрбіі Аб Міраслаў Богасавац 1996
9 Сьцяг Расеі Нап Гамід Агалараў 2000
10 Сьцяг Расеі ПА Лечы Садулаеў 2000
13 Сьцяг Расеі ПА Мінкаіл Мацуеў 2000
14 Сьцяг Марока ПА Амін Таляль 1996
15 Сьцяг Бразыліі ПА Камілу 1999
18 Сьцяг Расеі ПА Уладзіслаў Камілаў 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Аргентыны ПА Маўра Люна Дыяле 1999
21 Сьцяг Расеі Нап Іван Алейнікаў 1998
23 Сьцяг Расеі ПА Антон Швец 1993
24 Сьцяг Чарнагорыі ПА Заім Дыванавіч 2000
36 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Ловат 1997
40 Сьцяг Расеі Аб Рызван Уцыеў (капітан) 1988
55 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Дарка Тодаравіч 1997
59 Сьцяг Расеі ПА Яўген Харын 1995
75 Сьцяг Тунісу Аб Надэр Гандры 1995
88 Сьцяг Расеі Бр Георгі Шэлія 1988
95 Сьцяг Расеі Аб Арсэн Адамаў (ар. Зэніт) 1999
98 Сьцяг Баўгарыі Нап Сьвятаслаў Кавачаў 1998
Сьцяг Расеі Бр Рызван Ташаеў 2003
  1. ^ Политический мониторинг: Чеченская Республика. IGPI.RU
  2. ^ Окопная правда чеченской войны: Сборник / сост. А. Н. Волынец, А. С. Тишин. — М:Яуза-пресс, 2007. ст. 217 — ISBN 978-5-903339-71-6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]