Горск
Вёска
Горск
|
Горск[1] (трансліт.: Horsk, руск.: Горск) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 22 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ўзгадваецца ў XVI ст. пад назвай Падагорцы. У 1890 годзе ўрочышча Горск, якое належала памешчыку Аляксею Бажанаву разам з 1815 дес. зямлі. Паводле перапісу 1897 года вёска ў Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні і сядзіба арандатара Янкеля Ніцберга на зямлі Ганны Мікульскай, маёнтак Мікульскай, побач з вёскай строжка. У вёсцы працавалі кузня і хлебазапасны магазін.
У 1905 годзе вёска, старожка Горск адносілася да Малецкай воласці З 1915 года акупіравана нямецкімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 27 лютага 1932 года ў Малецкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 23 чэрвеня 1941 года на подступах да Горска загінулі ў няроўным баі воіны 2 палка 205-й матарызаванай дывізіі 4-й арміі Заходняга фронту пад камандаваннем малодшага лейтэнанта М. І. Новікава. У 1960 годзе на магіле (за 1 км ад вёскі) пастаўлены абеліск. У сакавіку 1944 года ў баі з немцамі загінулі партызаны 345-га атрада, памяць пра якіх ушанавана мемарыяльнай дошкай на клубе. У гонар ураджэнца вёскі, партызана атрада № 345 Брэсцкага партызанскага злучэння І. В. Васілеўскага, які загінуў у Бярозе, названа вуліца ў Горску. Таксама мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў гонар разгрому калоны нямецкіх войск і вызвалення вёскі 17 ліпеня 1944 года 138-м гвардзейскім стралковым палком 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі (камандзір — палкоўнік П. П. Варапаеў). Ад рук акупантаў загінулі 13 жыхароў вёскі, не вярнуліся з фронту 15 воінаў-землякоў.
З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне.
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з 2 вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, якія, сыходзячыся з паўночнай часткай, прымыкаюць да аўтадарогі Кобрын—Бяроза.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 56 двароў, 268 жыхароў, у маёнтку — 8 двароў, 21 жыхар, у строжцы — 3 дварамі і 8 жыхарамі.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 59 двароў, 102 жыхары.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Казловіч — пісьменнік, які ў кнігах «На маёй далоні лінія ракі», «Дыханне», «Пара ісці» выкарыстаў рэальныя сюжэты і прататыпы герояў з Горска, а яго кнігі «Каб ды калі б» цалкам прысвечана роднай вёсцы і яе тапаніміцы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх