Saur 2
Saur 2 | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | ROMARM[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Saur 2 — румынскі бронетранспарцёр з колавай формулай 8×8, выраблены кампаніяй Automecanica Moreni[1]. Распрацаваны ROMARM у пачатку 2000-х як працяг развіцця Saur 1.
Першы прататып прадстаўлены ў канцы 2008 года на зброевай выставе Expomil 2009[2]. Бранявік разлічаны на 11 чалавек: камандзіра, кіроўцы, наводчыка і дзевяці салдат у салоне. Канструкцыя заснавана на модульнай структуры, абранай для забеспячэння максімальнай гнуткасці для шматмэтавай работы. Saur 2 можа выкарыстоўвацца ў якасці машыны для транспарціроўкі параненых, камандна-штабной машыны, браніраванай машыны тылавога забеспячэння, эвакуацыйнай машыны і нават у якасці носьбіта 120-мм мінамёта[3][2].
Корпус выраблены са зварной бранявой сталі. Месца кіроўцы размешчана ў пярэдняй левай частцы фюзеляжа, сілавая ўстаноўка — справа ад яго, камандзір сядзіць за вадзіцелем. Мае дызельны рухавік магутнасцю 326 к.с.[3]
Крыніцы
- ↑ Uzina Automecanica Moreni – PORTOFOLIU PRODUS(недаступная спасылка)
- ↑ а б Beschreibung auf armyrecognition.com(недаступная спасылка)
- ↑ а б Beschreibung auf army-technology.com