[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Saur 2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Saur 2
Выява
Краіна паходжання
Вытворца ROMARM[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Saur 2румынскі бронетранспарцёр з колавай формулай 8×8, выраблены кампаніяй Automecanica Moreni[1]. Распрацаваны ROMARM у пачатку 2000-х як працяг развіцця Saur 1.

Першы прататып прадстаўлены ў канцы 2008 года на зброевай выставе Expomil 2009[2]. Бранявік разлічаны на 11 чалавек: камандзіра, кіроўцы, наводчыка і дзевяці салдат у салоне. Канструкцыя заснавана на модульнай структуры, абранай для забеспячэння максімальнай гнуткасці для шматмэтавай работы. Saur 2 можа выкарыстоўвацца ў якасці машыны для транспарціроўкі параненых, камандна-штабной машыны, браніраванай машыны тылавога забеспячэння, эвакуацыйнай машыны і нават у якасці носьбіта 120-мм мінамёта[3][2].

Корпус выраблены са зварной бранявой сталі. Месца кіроўцы размешчана ў пярэдняй левай частцы фюзеляжа, сілавая ўстаноўка — справа ад яго, камандзір сядзіць за вадзіцелем. Мае дызельны рухавік магутнасцю 326 к.с.[3]

  1. Uzina Automecanica Moreni – PORTOFOLIU PRODUS
  2. а б Beschreibung auf armyrecognition.com
  3. а б Beschreibung auf army-technology.com