EBRC Jaguar
EBRC Jaguar | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Аператар | Сухапутныя войскі Францыі[d] і Belgian Army[d] |
Вытворца | KNDS France[d], Arquus[d] і Thales Group[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
EBRC Jaguar (фр.: Engin Blindé de Reconnaissance et de Combat Jaguar — браняваная разведвальна-баявая машына «Ягуар») — французская баявая разведвальная машына, распрацаваная ў рамках праекта «Скарпіён» для замены ва Узброеных сілах Францыі AMX-10RC, ERC 90 Sagaie і VAB Mephisto[1][2][3][4][5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з 2020 года планаваўся вывад з эксплуатацыі бронемашын AMX-10RC і ERC Sagaie і замена іх новай браняванай разведвальнай машынай. Для распрацоўкі і вытворчасці новай мадэлі быў сфармаваны кансорцыум кампаній Nexter, Thales і Renault Trucks Defense.
6 снежня 2014 года міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыян абвясціў, што пастаўкі пачнуцца ў 2020 годзе[6][7]. Першыя машыны трапілі ў армію ў верасні 2020 года[8][9].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Бронеаўтамабілі EBRC Jaguar заснаваныя на шасі камерцыйнага ўсюдыхода 6×6 і выкарыстоўваюць стандартныя рухавікі для камерцыйных грузавікоў. Рухавікі былі адаптаваныя для выкарыстання больш шырокага дыяпазону паліва. Jaguar мае сістэму залішняга ціску ў браняваным дэсантным аддзяленні для абароны ад хімічных, біялагічных і радыяцыйных пагроз. Для эксплуатацыі ў гарачым клімаце машына абсталявана кандыцыянерам.
Бронеабарона адпавядае STANAG 4569 узроўню 4, што забяспечвае абарону ад бранябойных патронаў калібра 14,5×114 мм, аскепкаў 155-мм артылерыйскіх снарадаў і выбухаў мін[10].
Асноўнай зброя з’яўляецца гармата кампаніі «CTA International» CTAS40, якая страляе 40-мм боепрыпасамі з хуткастрэльнасцю 200 стрэлаў у хвіліну і максімальнай эфектыўнай далёкасцю стральбы 1500 метраў. Таксама машына абсталявана двума супрацьтанкавымі кіраванымі ракетамі Akeron MP, якія ўстаноўлены ў вежы ў пускавой устаноўцы; яшчэ дзве ракеты, гатовыя да перазарадцы, знаходзяцца ўнутры корпуса. Бронеаўтамабіль таксама нясе дыстанцыйна кіраваны 7,62-мм кулямёт, усталяваны на верхняй частцы вежы, і чатырнаццаць дымавых гранат.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ JAGUAR EBRC 6X6 Reconnaissance and combat 6x6 armored vehicle . armyrecognition.com (5 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ Jaguar Armoured Reconnaissance and Combat Vehicle (EBRC) . thaimilitaryandasianregion.wordpress.com. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ 319 GRIFFON AND 20 JAGUAR VEHICLES ORDERED FROM NEXTER, RENAULT TRUCKS DEFENSE AND THALES BY THE DGA AS PART OF THE SCORPION PROGRAM . army-guide.com. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ SCORPION GETS MORE STING . nationshield.ae. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ Success of the French Army’s SCORPION is testament to benefits of defense consortiums . army-technology.com (23 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2023. Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ Le ministre de la Défense dévoile le GRIFFON et le JAGUAR . French Defense Ministry. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2016. Праверана 26 чэрвеня 2017.
- ↑ Scorpion : Commande des premiers véhicules blindés Griffon et Jaguar . French Defense Ministry. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 26 чэрвеня 2017.
- ↑ France orders 313 more Griffon and Jaguar vehicles . Army Technology (24 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ French forces to get new batch of Jaguar, Griffon armored vehicles . Defense News (23 верасня 2020). Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ French defense industry unveils first prototype of Jaguar 6x6 armored . Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 4 студзеня 2023.