[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Прасапаграфія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прасапагра́фія (грэч. prosôpôn-graphia; літаральна «апісанне аблічча, прыкмет») — раздзел гістарычнай навукі, які займаецца абагульненнем звестак і выдзяленнем калектыўнай нормы для гістарычных чалавечых супольнасцяў; «калектыўная біяграфія выразна абмежаванай супольнасці асобаў».

У межах дысцыпліны даследуецца пытанне аб прадстаўнічасці матэрыялаў гістарычных крыніц, а таксама аб правамоцнасці выцягвання высноваў з асобных гістарычных выпадкаў і абагульненняў па нешматлікіх гістарычных прыкладах. Выкарыстанне і развіццё дысцыпліны блізка звязанае з праблемай разрэджанасці гістарычных звестак.

Метад дысцыпліны складаецца з апісання матэрыяльных характарыстык больш ці менш аднароднай групы асоб, пры якім збіраецца найбольшае магчымае мноства матэрыяльных аспектаў, што дазваляюць апісваць асобу, а тыя духоўныя аспекты, што дазваляюць перайсці ад асобы да асабовасці, выключаюцца.

Уваходныя звесткі для прасапаграфічнай працы таксама могуць называцца «прасапаграфіяй» (пэўнай супольнасці і часу) і могуць атрымліваць форму базы даных, у якой улічаныя ўсе асобы з пэўнага часавага перыяду і пэўнай вобласці дзейнасці.

Дысцыпліна звязаная з дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі: адносна мала з біяграфікай (з прычыны розніц у прадметах даследавання), ўзаемазвязаная з анамастыкі, выкарыстоўвае матэрыялы генеалогіі, а матэрыялы прасапаграфіі выкарыстоўваюцца ў сацыяграфіі.

  • Koenraad Verboven, Myriam Carlier, Jan Dumolyn. A Short Manual to the Art of Prosopography // Prosopography Approaches and Applications. A Handbook, edited by K.S.B. Keats-Rohan, Prosopographica et Genealogica 13 (Oxford, 2007)