[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Кока-Кола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Coca-Cola)
Coca-Cola
Выява лагатыпа
Тып Безалкагольны напой
Мацунак 0 %
Вытворца The Coca-Cola Company
Паходжанне ЗША
Год 1886
Сайт coca-cola.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Coca-Cola

«Кока-Кола» — безалкагольны газаваны напой, які вырабляецца кампаніяй The Coca-Cola Company. Самы дарагі брэнд у свеце ў 2005—2011 гадах. У Беларусі вытворчасцю і продажам напою займаецца кампанія «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

Вытворчасць «Кока-Колы» адбываецца наступным чынам. Кампанія The Coca-Cola Company стварае канцэнтрат, які прадаецца ліцэнзаваным кампаніям па ўсім свеце. Далей кожная з гэтых кампаній стварае канчатковы прадукт, які з’яўляецца сумессю канцэнтрату, вады і цукразамяшчальнікаў, і прадае яго.

Гісторыя

Джон Пембертан, стваральнік «Кока-Колы».
Канцэпт бутэлькі, распрацаваны Эрлам Дынам.

Гісторыя напою пачынаецца ў Атланце, штат Джорджыя, ЗША. Фармацэўт Джон Сціт Пембертан стварае безалкагольны аналаг кокавага віна і патэнтуе яго як лекавы сродак. Назву для напою прыдумаў бухгалтар Пембертана Фрэнк Робінсан. Ён жа стварае лагатып «Кока-Колы». Продаж напою пачаўся 8 мая 1886 года ў аптэцы Якаба — найбуйнейшай аптэцы Атланты. Пембертан сцвярджаў, што «Кока-Кола» вылечвае «ад любых нервовых засмучэнняў» і імпатэнцыі, а таксама што на яе можна перайсці тым, хто заахвоціўся да морфію.

Спачатку напой штодня куплялі ў сярэднім толькі 9 чалавек. Выручка з продаж на працягу першага года склала ўсяго 50 долараў. Цікава, што на вытворчасць кока-колы было выдаткавана 70 долараў, гэта значыць у першы год напой быў стратным. Але паступова папулярнасць «Кока-Колы» ўзрастала, і прыбылі ад яе продажу таксама. У 1888 годзе Пембертан прадаў правы на выпуск напою. А ў 1892 годзе бізнесмен Аса Грыгс Кендлер, які купіў правы на «Кока-Колу», заснаваў кампанію «The Coca-Cola Company».

Першапачаткова «Кока-Кола» прадавалася праз сатуратары (спецыяльныя апараты для насычэння вадкасці дыяксідам вугляроду). З 1894 года «Кока-Кола» пачынае прадавацца ў бутэльках.

У 1902 годзе са зваротам у $120 тысяч «Кока-Кола» стала самым вядомым напоем у ЗША.

З 1904 года ў «Кока-Колу» перастаюць дабаўляць свежае лісце кокі і карыстаюцца «выціснутым», з якога выдалены ўвесь какаін.

У 1915 годзе дызайнер Эрл Р. Дын (англ. Earl R. Dean) з Тэррэ-Хот, штат Індыана, прыдумаў новую бутэльку ў 6,5 унцый. Форма бутэлькі была натхнёная плодам какава (па адной версіі, Дын зблытаў словы coca і cocoa, па іншай — не змог знайсці ў бібліятэцы нічога ні пра коку, ні пра колу). Каб бутэлька лепш стаяла на транспарцёры, унізе зроблена пашырэнне. За ўсе наступныя гады было выраблена больш 6 млрд такіх бутэлек.

У 1916 годзе было ўзбуджана 153 судовых пазоў супраць марак-імітатараў, такіх як «Fig Cola», «Candy Cola», «Cold Cola», «Cay-Ola» і «Koca Nola».

У 1955 годзе «Кока-Кола» пачала прадавацца ў бутэльках аб’ёмам 10, 12 і 26 унцый, а таксама ў бляшанках.

У 1979 годзе «Кока-Кола» упершыню вырабляецца ў СССР (да Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе).

У 1982 годзе пачаўся выпуск дыетычнай «Diet Coke».

У 1988 годзе «Кока-Кола» выйшла на рынак СССР.

4 снежня 2007 гады «Кока-Кола» прадставіла новую шкляную бутэльку ёмістасцю 0,33 л.

Склад напою

Разліў завод Coca-Cola Канада Лтд 8 студзеня 1941 года Манрэаль, Канада.

Інгрыдыенты

Дакладная формула натуральных араматызатараў з’яўляецца камерцыйнай таямніцай.

Вядомы міф аб тым, што толькі два чалавека маюць доступ да формулы і ў кожнага з іх толькі яе палова, не адпавядае рэчаіснасці. На самой справе, сапраўды існуе правіла, што толькі два чалавека маюць доступ да формулы, аднак кожны з іх ведае формулу цалкам.

Гатункі

Па ўсім свеце існуюць розныя віды «Кока-Колы», кожны з якіх мае пэўную смакавую асаблівасць (гатункі без цукру, са смакам фруктаў і г.д.). Сярод іх:

  • Caffeine-Free Coca-Cola
  • Coca-Cola Cherry
  • Coca-Cola with Lemon
  • Coca-Cola Vanilla
  • Coca-Cola with Lime
  • Coca-Cola Raspberry
  • Diet Coke
  • Coca-Cola Zero

«Кока-Кола» ў Беларусі

Напоі кампаніі «Кока-Кола» ўпершыню з’явіліся ў СССР у 1979 годзе падчас падрыхтоўкі Алімпійскіх гульняў у Маскве. Канчаткова на рынак краіны кампанія ўвайшла падчас перабудовы ў 1988 годзе.

Вытворчае прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» пачало сваю дзейнасць у Беларусі ў студзені 1994 года. У чэрвені 1997 года ў пасёлку Калядзічы пад Мінскам быў запушчаны завод «Кока-Кола».

Апроч напояў сямейства Coca-Cola прадпрыемства кампаніі выпускаюць у Беларусі наступныя прадукты (некаторыя з таварных знакаў належаць не самой The Coca-Cola Company, а даччыным кампаніям, іншыя ліцэнзаваны ў адпаведных праваўладальнікаў): Fanta, Sprite, Schweppes, Фруктайм, BonAqua, сокі Добрый, Rich, Magic Summer, Rio, Joy.

Экалогія

Кампанія выпускае каля 3 млн тон пластыкавага пакавання ў год, што эквівалентна прыкладна 200 тыс. пластыкавых бутэлек у хвіліну.[1]

Па даных экалагічнай арганізацыі Break Free from Plastic за 2019 год, брэнд «Кока-Кола» робіць найбольшы ўнёсак у сусветныя пластыкавыя адходы.[2]

Лячэбнае прымяненне

Кока-кола часам выкарыстоўваецца для лячэння фітабезаараў страўніка. Прыкладна ў 50 % даследаваных выпадкаў толькі кока-кола была прызнана эфектыўнай для растварэння страўнікавага фітабезаару. Аднак такое лячэнне можа прывесці да патэнцыйнага развіцця непраходнасці тонкай кішкі ў меншасці выпадкаў, што патрабуе хірургічнага ўмяшання[крыніца?].

Скандалы, звязаныя з «Кока-Колай» у Свеце

На навагоднія святы перад 2016 кампанія маральна падтрымала анэксію Крыму Расіяй, апублікаваўшы на сваёй старонцы ў сацсетцы Вконтакте Крымскі паўвостраў ў складзе Расіі. Гэтымі дзеяннямі кампанія выклікала бурную рэакцыю ўкраінцаў і МЗС, якія выявіліся ў байкоце ўсёй прадукцыі Coca Cola на тэрыторыі Украіны[3].

Закрыццё нядаўна пабудаванага завода кампаніі Coca-Cola ў Індыі паблізу мястэчка Варанасі ў штаце Утар Прадэш, — вынік працяглай і ўпартай барацьбы мясцовага насельніцтва, якую яно вяло на працягу апошніх 11 гадоў. У аснове пратэстаў — неспакой мясцовых жыхароў з нагоды знясілення і забруджвання падземных вод з-за дзейнасці кампаніі, і незаконны захоп яе тэрыторыі, якая належыць мясцовым суполкам. У выніку рэгулятарныя органы Індыі адмовілі Кока-Кола ў выдачы дазволу на дзейнасць новага прадпрыемства (аднаго з 58, размешчаных на тэрыторыі краіны) і прадставіць сваё рашэнне на разгляд Нацыянальнага зялёнага трыбунала (Нацыянальны Зялёны трыбунала (НЗТ)), які і санкцыянаваў закрыццё прадпрыемства[4].

Штат Керала на поўдні Індыі стаў чарговым рэгіёнам, забаранілі продаж напояў вытворчасці даччыных кампаній Coca-Cola і Pepsi. Прычына стандартная — даследаванні паказалі, што ў вадзе, якая выкарыстоўваецца пры вытворчасці газіроўкі, утрымліваюцца пестыцыды[5].

Coca-Cola выбачылася перад жыхарамі Мексікі за расізм у рэкламе[6].

Кока-кола прыбрала са сваёй рэкламы геяў спецыяльна для ірландцаў[7].

Coca-Cola патрапіла ў скандал з цытатамі Гітлера[8].

Кампанія Coca-Cola лічыць свае ж напоі, вырабленыя ва Украіне, не адпавядаючымі еўрапейскім стандартам[9].

Найбуйнейшыя ў свеце вытворцы газаваных напояў — кампаніі PepsiCo і Coca-Cola вымушаны ў тэрміновым парадку змяніць рэцэптуру сваіх напояў. Інакш ім давядзецца размясціць на бутэльках папярэджання аб небяспецы ўзнікнення ракавых захворванняў[10].

Вытворчасць папулярнага напою Coca-Cola ў Казахстане знізілася амаль на чвэрць: людзі адмаўляюцца ад прадукцыі, лічачы яе шкоднай для здароўя[11].

Па-кітайску назва «Кока-кола» гучыць як «ўкус апалоніка» або «Воскавы конь». Гэта прымусіла Coca Cola назвацца па-кітайску 可口可乐, што чытаецца як «ke kou ke le», і літаральна азначае «Магу, рот, шчасце»[12].

Зноскі

  1. Davos 2020: People still want plastic bottles, says Coca-Cola - BBC News(недаступная спасылка). web.archive.org (30 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2020. Праверана 4 жніўня 2024.
  2. Davos 2020: People still want plastic bottles, says Coca-Cola - BBC News(недаступная спасылка). web.archive.org (30 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2020. Праверана 4 жніўня 2024.
  3. Крыніца: http://www.rbc.ua/styler/zhizn/coca-cola-vklyuchila-krym-sostav-rossii-1452006138.html
  4. Крыніца: http://ru.journal-neo.org/2014/10/07/coca-cola-vlasti-indii-zakry-vayut-zavod-kompanii/ Архівавана 10 верасня 2015.
  5. Крыніца: http://www.adme.ru/business/v-indii-zapretili-coca-cola-i-pepsico-8113/(недаступная спасылка)
  6. Крыніца: http://lifenews.ru/news/173660
  7. Крыніца: http://irelandru.com/koka-kola-ubrala-iz-svoej-reklamy-geev/ Архівавана 4 сакавіка 2016.
  8. Крыніца: http://brandpost.ru/coca-cola-popala-v-skandal-s-citatami-gitlera/ Архівавана 5 верасня 2016.
  9. Крыніца: http://ru.tsn.ua/ukrayina/coca-cola-trebuet-zapretit-v-shvetsii-proizvedennye-v-ukraine-napitki.html Архівавана 17 жніўня 2014.
  10. Крыніца: http://sevnews.info/rus/view-news/Napitki-Pepsi-i-Coca-Cola-mogut-vyzvat-rak!-/5607 Архівавана 5 сакавіка 2016.
  11. Крыніца: http://365info.kz/2014/07/yubilej-coca-cola-v-kazaxstane-sryvaetsya/
  12. Крыніца: http://www.adme.ru/tvorchestvo-reklama/mnogolikie-brendy-22304/ Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі